Пра тое, як адраджалі Мінск

3 июля 2020
Наша агульная, а самае галоўнае - наглядная гісторыя, якую можна і трэба паказваць у рубрыцы "Было/стала". Пасля вайны сталіца Беларускай ССР была на 80 % разбурана. Горад узнімаўся з руін.  Не сам, вядома, а дзякуючы суладнай працы жыхароў. На Мінск працавала ўся краіна ў тры змены. За працоўную доблесць у гады Вялікай Айчыннай у 1945 годзе быў заснаваны медаль. За працоўныя подзвігі пры аднаўленні горада гэтую ўзнагароду атрымалі сотні мінчан. 

Дык як адраджалі Мінск  -  рэпартаж Ніны Мажэйкі (відэа).