У Італіі зноў прачнуўся вулкан Этна

17 декабря 2013

У Італіі зноў прачнуўся вулкан Этна - самы актыўны ў Еўропе. Ён выкідвае слупы попелу і лавы ў вышыню на сотні метраў. Авіяцыйныя ўлады Еўрасаюза ўжо прыпынілі паведамленне ў небяспечным рэгіёне, каб пазбегнуць катастроф. У міжнародным аэрапорце Катаньі адменены дзясяткі рэйсаў. Пасажыры чакаюць вылету ў перапоўненых тэрміналах. Населеным пунктам ля падножжа вогненнай гары пакуль нічога не пагражае. Адзначым, цяперашняе вывяржэнне Этны - ужо дваццатае за гэты год.