У Італіі праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін "Вялікай сямёркі"

11 апреля 2017

Галоўная тэма - сітуацыя вакол Сірыі. На пасяджэнне таксама паклікалі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Турцыі і шэрагу арабскіх краін. Дыпламаты адзначаюць, што першым крокам да ўрэгулявання канфлікту павінна быць спыненне агню.

Кансультацыі праходзяць на фоне маштабных пратэстаў з патрабаваннямі надаваць больш увагі ўнутраным праблемам ЕС. Сотні людзей з плакатамі "Таскана супраць G7" паспрабавалі прарвацца ў раён, дзе засядаюць міністры. Шлях заступіла паліцыя. Пачаліся сутыкненні. Ёсць затрыманыя.