У Італіі пасля землетрасення зямная паверхня прасела на 70 сантыметраў

1 ноября 2016
Гэта адбылося ў зоне апошніх штуршкоў магнітудай 6,5. Даследчыкі Нацыянальнага інстытута геафізікі і вулканалогіі краіны паведамілі пра гэта пасля атрымання першых здымкаў са спадарожніка. Самае вялікае апушчэнне грунту заўважана на вяршыні ўзгорка ў раёне Кастэлуча. Акрамя таго ўзровень Апенінскіх гор апусціўся на 40 см. Цалкам разбураны горад Аматрычэ. Пацярпелі каля пяці тысяч гістарычных помнікаў. Дзясяткі тысяч людзей засталіся без прытулку.