Зафіксаваць і папярэдзіць гатовыя адразу 2 геафізічныя абсерваторыі Мінскай вобласці

17 декабря 2015

Зафіксаваць і папярэдзіць. Беларускія навукоўцы-сейсмолагі з дапамогай сучасных тэхналогій могуць не толькі ўлавіць нязначныя ваганні зямлі, але і знайсці пацверджанні штуршкам, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі тысячы гадоў таму. У Мінскай вобласці ў кругласутачным рэжыме дзейнічаюць адразу дзве геафізічныя абсерваторыі – У Мядзелскім і Лагойскім раёнах.

А вось як працуюць сейсмолагі на будаўніцтве атамнай станцыі - раскажа Надзея Сербіненка. Геафізічная абсерваторыя ў Плешчаніцах - найстарэйшая ў Беларусі. Другая пляцоўка, дзе фіксуюць сейсмалагічную актыўнасць, знаходзіцца ў Мядзелскім раёне, каля возера Нарач. Асобныя станцыі ёсць і ў Салігорскім раёне - самым сейсмічна небяспечным рэгіёне ў краіне. Задача ўсіх работнікаў такіх аб'ектаў - своечасова зафіксаваць штуршкі і абвясціць аб магчымай пагрозе Міністэрства прыродных рэсурсаў, МНС і калег - навукоўцаў-сейсмолагаў па ўсёй краіне.

Самая важная для сейсмолагаў апаратура заўсёды знаходзіцца максімальна блізка да зямлі. Так званыя сейсмапрыёмнікі размешчаныя на спецыяльных калонах, паглыбленых на паўтара метра ў глебу. Яны могуць фіксаваць нават мізэрныя ваганні зямлі.

Інфармацыя з датчыкаў усіх абсерваторый і пунктаў назірання ў рэжыме анлайн перадаецца ў Мінск у Цэнтр геафізічнага маніторынгу Нацыянальнай акадэміі навук.

Беларускія навукоўцы маюць доступ да важнай сейсмічнай інфармацыі з усяго свету. Дзякуючы такім кантактам, пра моцныя штуршкі, якія могуць адбывацца ў Японіі, Паўднёвай Амерыцы ці на Курылах, у Беларусі стане вядома літаральна праз некалькі хвілін.

Навуковыя заключэнні сейсмолагаў улічваюць пры будаўніцтве ўсіх вышынных будынкаў і буйных аб'ектаў. Навукоўцы Цэнтра геафізічнага маніторынгу зараз працуюць і ў Астраўцы - на месцы ўзвядзення першай беларускай атамнай станцыі.

Важныя звесткі спецыялісты Акадэміі навук перадаюць і ў міжнародныя сейсмалагічныя цэнтры - у расійскую геафізічную службу ў Обнінску, а таксама ў міжнародныя - у Францыі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі.