У Італіі арыштаваныя падазраваныя ў арганізацыі нелегальнага канала дастаўкі мігрантаў у ЕС

19 мая 2015

У Італіі арыштаваныя 5 чалавек, якіх падазраюць у арганізацыі нелегальнага канала дастаўкі мігрантаў на тэрыторыю ЕС. Паводле слоў паліцэйскіх, усе яны выхадцы з Сенегала і Гамбіі. Напярэдадні Савет ЕС адобрыў ідэю правядзення ваеннай аперацыі супраць кантрабандыстаў, якія арудуюць у Міжземным моры. Аб гэтым паведаміла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні. Для пачатку актыўных дзеянняў Бруселю неабходна заручыцца падтрымкай Савета Бяспекі ААН. Нелегалаў падчас аперацый плануецца ратаваць, а ўжо пасля - вырашаць іх лёс. Паводле афіцыйных звестак, з пачатку года нелегальна трапіць у Еўропу спрабавалі больш за 60 тысяч чалавек, двое з якіх загінулі.