У гістарычным цэнтры Пальма-дэ-Мальёрка з'явіліся графіці з лозунгамі супраць турызму

30 мая 2016

"Турысты, едзьце дадому. Бежанцы, сардэчна запрашаем", "Спыніце іншаземцаў" і "Турызм знішчае наш горад". Такія заклікі сталі з'яўляцца на фоне росту колькасці адпачывальнікаў, якія, на думку мясцовых жыхароў, разбураюць горад. Спіс прэтэнзій шырокі: ад выразання сэрцайкаў на гістарычных будынках да рэзкага пагаршэння экалагічнага становішча на перыяд так званага высокага сезона - з красавіка па кастрычнік. Дарэчы, сёлета агульная колькасць замежных гасцей за сем месяцаў, згодна з прагнозамі, перавысіць 13 мільёнаў. Большасць - традыцыйна турысты з Германіі.