У Іспаніі знайшлі 600 кілаграмаў бронзавых манет часоў Рымскай імперыі

29 апреля 2016

Яны захоўваліся ў 19 амфарах. Зараз скарб вывучаюць навукоўцы Археалагічнага музея Севільі. Дарэчы, самі амфары датуюцца 9-ым стагоддзем нашай эры, на іх з двух бакоў адлюстраваны імператар, а таксама некалькі алегорый. Спецыялісты мяркуюць, што манеты ніколі не былі ў абароце, таму што на іх практычна няма слядоў зносу. Эксперты ўжо прызналі знаходку "ўнікальнай для Іспаніі і, магчыма, для ўсяго свету".