У Іспаніі хаос выклікала бестэрміновая забастоўка таксістаў

30 июля 2018

Шафёры Барселоны і Мадрыда працягваюць пратэставаць супраць выдачы ліцэнзій на арэнду аўтамабіля з вадзіцелем, якімі карыстаюцца кампаніі "Убер" і "Кэбіфай". Учора вадзіцелі заблакіравалі цэнтр Барселоны, перакрылі некалькі вуліц і паралізавалі рух у горадзе, а таксама дарогу ў аэрапорт Эль Прат. Салідарнасць з барселонскімі таксістамі выказалі іх калегі з іншых рэгіёнаў Іспаніі.