У Ірландыі больш за 360 000 дамоў засталіся без святла праз шторм "Афелія"

17 октября 2017

Два чалавекі загінулі. Міжнародны аэрапорт Дубліна адмяніў каля 130 рэйсаў праз непагадзь. У сталіцы прыпынены рух транспарту. Гараджан заклікаюць не выходзіць з дому і не карыстацца аўтамабілямі. Паводле паведамленняў сіноптыкаў, парывы ветру ў зоне штармавога фронту дасягаюць 200 кіламетраў за гадзіну.