У Іране затрыманы яшчэ два падазроныя па справе аб тэрактах у сталіцы

9 июня 2017

Арышты прайшлі на захадзе краіны. Паліцыя канфіскавала 92 адзінкі лёгкай агнястрэльнай зброі з аўтамабіля. Усяго падчас расследавання былі затрыманы 5 чалавек. Усе яны займаліся тэрарыстычнай дзейнасцю ў сірыйскім горадзе Рака і іракскім Мосуле, дзе дзейнічае "Ісламская дзяржава". Летась яны вярнуліся ў Іран. Таксама была затрымана жанчына, якая дапамагала тэрарыстам.