У іракскай Хіле выбух

24 ноября 2016

У іракскай Хіле - за сто кіламетраў ад Багдада - на аўтазаправачнай станцыі адбыўся выбух. Загінулі больш як 70 чалавек, вялікая частка з іх - паломнікі з Ірана. Як паведамляецца, бомба была закладзеная ў адзін з грузавых аўтамабіляў. Адказнасць за выбух узяла на сябе радыкальная групоўка "Ісламская дзяржава".