У Іраку працягваецца маштабнае наступленне на Масул

19 октября 2016

Гэты горад лічыцца другой сталіцай групоўкі "Ісламская дзяржава". Прасоўванне арміі і курдскіх фарміраванняў запаволілася, нават нягледзячы на падтрымку міжнароднай кааліцыі на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Баевікі-ісламісты забараняюць мірным жыхарам пакідаць Масул праз спецыяльна арганізаваныя калідоры і выкарыстоўваюць іх у якасці жывога шчыта. Сам горад і подступы да яго замініраваныя. Пачасціліся і выпадкі нападзення смяротнікаў на ваенныя калоны. У Іраку гэтую кампанію называюць лёсавызначальнай, бо вызваленне Масула моцна падарве пазіцыі "Ісламскай дзяржавы". Разам з тым ваенныя аналітыкі папярэджваюць, што шматлікія баевікі паспрабуюць уцячы на тэрыторыю Сірыі. Паралельна ў ААН заяўляюць, што наступленне на Масул можа абярнуцца найбуйнейшай гуманітарнай катастрофай. Больш за мільён чалавек могуць аказацца вымушанымі перасяленцамі. Шэраг міжнародных экспертаў адзначаюць, што перш за ўсё гэта аперацыя неабходная для амерыканцаў-дэмакратаў. І зусім не для перамогі над тэрарыстамі “Ісламскай дзяржавы”, а для перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Нагадаем, Масул - другі па велічыні горад Ірака. Яго захапілі ісламісты каля двух гадоў таму практычна без бою.