У Іраку пакаралі 36 баевікоў "Ісламскай дзяржавы"

22 августа 2016

У Іраку пакаралі 36 баевікоў "Ісламскай дзяржавы", асуджаных за масавае забойства салдат. Пакаранне было ўзгодненае з прэзідэнтам Ірака Фуадам Масумам. Смяротныя прысуды выканалі праз павешанне ў турме "Насірыя" на поўдні краіны. Нагадаем, у чэрвені 2014 года баевікі-ісламісты падчас наступу на Ірак захапілі ў палон 1700 вайскоўцаў. Пазней іх забілі і апублікавалі відэа ў Інтэрнэце. Ахвярамі "Ісламскай дзяржавы" сталі маладыя пілоты, якія праходзілі навучанне на базе "Спайкер".