Ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022", якія хутка адбудуцца, выклікаюць павышаную ўвагу

6 февраля 2022

Сустрэча ў кіраўніка дзяржавы - гэта падстава не толькі аб'ектыўна паглядзець на двухбаковыя адносіны, але і  чарговы раз паказаць: мы за мірнае і раўнапраўнае супрацоўніцтва з усімі, хто гэтага жадае. Але калі побач ляскаюць гусеніцамі натаўскія танкі, а з усіх бакоў абклалі боепрыпасамі, нам што, чакаць пакуль гэта ўсё разам здэтануе? 

Менавіта таму вучэнням "Саюзная рашучасць - 2022" надаецца такая ўвага. Беларусь вымушана рэагаваць. Што такое прычынна-следчая сувязь, спадзяюся, тлумачыць не трэба. Хоць невукам, накшталт брытанскага міністра замежных спраў,  не перашкодзіла б, пэўна. Бо гэта ў іх хворых розумах нараджаюцца абвінавачанні ў стварэнні пагрозы ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. А 75 дэпутатаў Еўрапарламента і зусім называюць манеўры акупацыяй нашай краіны. 

Ці маюць такія сцэнарыі хоць нейкую сувязь з рэальнасцю,  распавялі напярэдадні ў Міністэрстве абароны Беларусі. Для ваенных аташэ правялі брыфінг, дзе расставілі ўсе кропкі над "і" і развеялі ўсе канспіралагічныя тэорыі. Акрамя таго, падчас першага этапа праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы на палігоне Брэсцкі адпрацавалі адзін з эпізодаў па знішчэнні пазапраўных узброеных фарміраванняў.

Чаму верыць, а чаму не - абмяркуем з нашым калегам. У студыі "Галоўнага эфіру" Аляксандр Смірноў.