У Іраку атакаванае буйное нафтаперапрацоўчае прадпрыемства

18 июня 2014

У Іраку экстрэмісты-суніты атакавалі буйное нафтаперапрацоўчае прадпрыемства ў горадзе Байджы. Ідзе абстрэл пазіцый баевікоў, што ваююць на баку руху Ісламская дзяржава Ірака і Леванта. Раней ВПС Ірака правялі чарговыя авіяўдары па пазіцыях баевікоў, якія прасоўваюцца ў бок Багдада ў раёне Рамадзі. Гэта захад краіны. Там ісламісты захапілі будынак універсітэта, але іракскія сілы бяспекі здолелі вызваліць студэнтаў і выкладчыкаў. Сутыкненні ўрадавых войскаў і ісламістаў прайшлі і ў Баакубе на паўночны ўсход ад Багдада.