У Ірак прыбылі яшчэ 50 амерыканскіх ваенных саветнікаў

27 июня 2014

Чакаецца, што яны дапамогуць мясцовым уладам у барацьбе з баевікамі радыкальнай групоўкі Ісламская дзяржава Ірака і Леванта. 10 чэрвеня экстрэмісты пачалі актыўную аперацыю на поўначы краіны і захапілі шэраг правінцый. Пад кантроль ісламістаў перайшлі буйныя радовішчы чорнага золата, нафтаперапрацоўчыя заводы і нават авіябаза. Урад краіны звярнуўся па дапамогу да міжнароднай супольнасці, у тым ліку, да ЗША. Групоўка Ісламская дзяржава Ірака і Леванта была створана ў 2003 годзе. Яна выступае за стварэнне шарыяцкай дзяржавы на тэрыторыі Ірака і Сірыі.