У Мінскай вобласці ўзнаўляюць папуляцыю высакародных аленяў

11 июня 2019

Штогод у Любанскім раёне выпускаюць у дзікую прыроду звыш паўсотні жывёл. А дагэтуль яны праходзяць адаптацыю ў лясной гаспадарцы. У вялікай вальеры (яе плошча амаль 20 гектараў) ёсць некалькі вадаёмаў і кармушак, каб алені адчувалі сябе максімальна камфортна. Тым часам у суседнім Слуцкім раёне адраджаюць папуляцыю ланяў. Гэтыя жывёлы зніклі з тэрыторыі Мінскай вобласці ў XVIII стагоддзі. Зараз пад Слуцкам жывуць 20 ланяў. А вось каб выпусціць іх у дзікую прыроду, неабходна ўдвая больш.