У Інтэрнэце з'явілася відэа забойства Дзяніса Вараненкава

24 марта 2017

У Інтэрнэце з'явілася відэа забойства экс-дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава ў Кіеве. На кадрах (вы зараз бачыце) палітык разам з ахоўнікам ідуць ад машыны да гатэля. Да іх ззаду падыходзіць чалавек і страляе ва ўпор у Вараненкава, а затым у ахоўніка. Усяго ён выстраліў сем разоў, чатыры кулі трапілі ў палітыка і дзве - у целаахоўніка. Вараненкаў памёр на месцы. У сваю чаргу ахоўнік з пісталета не менш за 14 разоў выстраліў у таго, хто нападаў.

Злачынец быў паранены тройчы, адна з ран - скразная ў галаву - стала ў выніку смяротнай. Кілерам аказаўся баец Нацгвардыі Украіны, які ваяваў у Данбасе, 28-гадовы Павел Паршоў. Ён знаходзіўся ў вышуку. Украінскія сілавікі ўжо адмовіліся ад расійскага следа ў забойстве Дзяніса Вараненкава.