У Іерусаліме сёння пройдуць пахаванні Шымона Перэса

30 сентября 2016

У Іерусаліме сёння пройдуць пахаванні экс-прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Праводзіць у апошні шлях вядомага палітыка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, выхадца Беларусі плануюць шматлікія сусветныя лідары. Жалобныя мерапрыемствы пачаліся ў Іерусаліме яшчэ напярэдадні. Зачыненую труну, абвінутую ў полку нацыянальнага флага, усталявалі на плошчы ля будынка парламента. Ушанаваць памяць выдатнага палітыка прыйшлі першыя асобы дзяржавы і тысячы простых людзей.

Перэса аддадуць зямлі на гары Герцля - там пахаваныя ўсе кіраўнікі Ізраіля.