Новыя тэхналогіі, трэнды фасоўкі і ўпакоўкі, рэцэптуру і попыт знешніх рынкаў вывучаюць на экспартным форуме "Беларусь малочная"

21 октября 2021
Экспарт беларускай малочнай прадукцыі праз 10 гадоў плануюць нарасціць да 4 млрд долараў. Сёлета прырост ужо амаль на 6,5 %. Як прымножыць прыбытак, адкрываць новыя рынкі збыту і пашыраць лінейку прадуктовых прапаноў? Пра гэта гавораць у Мінску спецыялісты галіны на экспартным форуме "Беларусь малочная". На ім вывучаюць новыя тэхналогіі, трэнды фасоўкі і ўпакоўкі, а таксама рэцэптуру і попыт знешніх рынкаў. У найбліжэйшы час мы плануем нарошчваць сваю прысутнасць у азіяцкім напрамку. У прыватнасці, у Кітаі.

Што да экспарту беларускага харчавання ў наступным  годзе, урад упэўнены, што планка 5,5 млрд долараў будзе ўзятая.