У Ілібе пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню

6 марта 2020
У сірыйскай правінцыі Ідліб сёння ўступіў у сілу рэжым спынення агню. Наконт гэтага дамовіліся прэзідэнты Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган на перамовах у Маскве. Яны доўжыліся 6  гадзін. У Ідлібе будзе створаны калідор бяспекі, а з 15 сакавіка ваенная паліцыя Турцыі і Расіі пачне сумеснае патруляванне тэрыторыі. На мірныя заклікі адгукнуўся прэзідэнт Сірыі Башар Асад, ён згодны разгледзець магчымасць дыялогу з Анкарой. Адным з ключавых крокаў сірыйскі лідар назваў амністыю  для тых баевікоў, якія "гатовы скласці зброю і вярнуцца да нармальнага жыцця пад уладай дзяржавы і закона".