Мастацкі кіраўнік творчай майстэрні "Хвілінка" ў гасцях у "Скажынемаўчы"

31 мая 2022
 Нотная рэвізія перад 30-ым днём нараджэння творчай майстэрні "Хвілінка" ў эфіры "Беларусь 1". Як са школьнага ансамбля калектыў вырас да самастойнай эстраднай адзінкі са сваімі вядомымі салістамі? Творчым маршрутам у праекце "Скажынемаўчы"  падзялілася заснавальніца і мастацкі кіраўнік майстэрні Таццяна Панова. У скарбонцы "Хвілінкі" канцэрты ў Палацы Рэспублікі і Тэатры эстрады. Ангажуюць маленькіх артыстаў і ў такія праекты, як "Галоўная ёлка краіны", "Славянскі базар у Віцебску". Таццяна Панова распавяла, як выбудоўваецца рэпертуарная палітыка калектыву, чаму  трымаюць фокус на беларуска- і рускамоўных кампазіцыях і як не ператварыць шчыры дзіцячы калектыў у фабрыку зорак.