У Грузіі праходзяць вучэнні НАТА "Гібкі дух - 2023"

27 августа 2023

У Грузіі праходзяць вучэнні НАТА "Гібкі дух - 2023" з удзелам больш як 3500 вайскоўцаў з 22 дзяржаў - членаў альянсу і краін-партнёраў, у тым ліку 1200 амерыканскіх вайскоўцаў, уключаючы камандаванне Сіл спецыяльнага прызначэння ЗША ў Еўропе.

Як паведамілі ў амерыканскім Мінабароны, будуць праводзіцца палявыя трэніроўкі і паказальныя стрэльбы, а таксама розныя сцэнарыі рэагавання, мэтай якіх з'яўляецца імітацыя рэалістычнага становішча баявой падрыхтоўкі.