У Грэцыі праходзіць агульнанацыянальная забастоўка

28 ноября 2018

У Грэцыі праходзіць агульнанацыянальная забастоўка з патрабаваннямі павысіць мінімальную зарплату і спыніць рост падаткаў. На працягу сутак у Афінах не будзе працаваць метро, не ходзяць тралейбусы. Да забастоўкі далучыўся прафсаюз маракоў - усе судны застануцца ў партах, не будзе паромнай сувязі з астравамі. Спынены таксама чыгуначныя зносіны, у тым ліку прыгарадныя. Напярэдадні ў Грэцыі прайшла 24-гадзінная забастоўка работнікаў СМІ - яны патрабавалі аднаўлення ўсіх парушаных прафесійных, пенсіённых і прафсаюзных правоў.