У Грэцыі пройдзе ўсеагульная забастоўка

6 ноября 2013

Сёння яе правядуць прафсаюзы ў знак пратэсту супраць звальненняў, увядзення новых падаткаў на жыллё і скарачэння зарплат і дапамог. Як чакаецца, на вуліцы найбуйнейшых гарадоў, у тым ліку і ў Афінах выйдуць настаўнікі і выкладчыкі, не будуць хадзіць прыгарадныя цягнікі. Баставаць плануюць і авіядыспетчары. З-за гэтага не выключаныя затрымкі шэрагу авіярэйсаў. Не застаўся ўбаку і саюз служачых грамадзянскай авіяцыі - тут, пачынаючы з 12 дня па мясцовым часе, пройдзе чатырохгадзінная забастоўка. Суткі не будзе паромных зносінаў з астравамі, для многіх з якіх паром з'яўляецца адзіным відам транспарту, будуць зачыненыя пасажырскія і гандлёвыя парты.