У Грэцыі кавалак скалы абваліўся на турыстаў на пляжы

14 сентября 2018

Пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Зараз іх жыццям нічога не пагражае. Відавочцы знялі уражальныя кадры на камеру. Частка скалы ўпада ў ваду, хваляй знесла нават лодкі. Інцыдэнт адбыўся на востраве Закінтас на папулярным у турыстаў пляжы Навагіа. Ён акружаны крутымі скаламі, а дабрацца да яго можна толькі на лодцы.