У грэчаскім прымежным гарадку Ідамені прайшоў масавы пратэст

23 марта 2016
Тысячы мігрантаў правялі дэманстрацыю ў знак падтрымкі Бельгіі пасля атак, якія скалынулі краіну напярэдадні. Бежанцы трымалі ў руках таблічкі з надпісамі ў падтрымку бельгійскага народа. На некаторых з іх было напісана "Прабачце за Брусель". Нагадаем, адказнасць за крывавыя атакі ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".