У гарах на поўначы Японіі шукаюць 7-гадовага хлопчыка

30 мая 2016

Яго бацькі прызналіся, што пакінулі малога аднаго ў лесе ў якасці пакарання. Дзіця не могуць знайсці ўжо тры дні. Праўда, спачатку бацькі паведамілі паліцэйскім, што іх сын згубіўся, калі сям'я займалася зборам дзікай гародніны ў лесе. У аперацыі ўдзельнічаюць сотні ратавальнікаў.