У гадавіну трагедыі на Сямвозеры ў Карэліі зноў патанулі дзеці

20 июня 2017

У нядзелю рэгіён успамінаў загінуўшых падчас шторму 14 выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера, а праз суткі там на вадзе зноў загінулі падлеткі. Пяць чалавек - 4 хлопцы і дзяўчына – перакуліліся падчас раптоўнага шторму на Ладажскім возеры. Выплыць атрымалася толькі дваім. Ідзе маштабная пошукавая аперацыя. Вядома, што дзяўчына, якая знаходзілася ў лодцы, загінула - яна патанула на вачах тых, каму атрымалася выратавацца. Вядуцца пошукі яшчэ дваіх падлеткаў. Тэмпература вады ў возеры каля 10-ці градусаў, доўга ў ёй не пратрымаешся. Але ў акваторыі шмат маленькіх астравоў, так што хтосьці мог дабрацца да іх.