У Гаазе завяршыліся слуханні па іску, які ініцыявала Украіна

10 марта 2017

У Міжнародным судзе ААН у Гаазе завяршыліся слуханні па іску, які ініцыявала Украіна. Кіеў патрабуе ад Масквы спыніць фінансаваць паўстанцкія групы на тэрыторыі самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама - забяспечваць іх зброяй. Крэмль жа настойвае, што разгляд такіх спраў не адносіцца да юрысдыкцыі суда ААН, і адмаўляе сваё дачыненне да паставак зброі апалчэнцам у Данбасе. Суд мае намер вынесці вердыкт да канца красавіка.