Шырокі спектр пытанняў абмеркаваны на нарадзе Прэзідэнта з кіраўніцтвам Саўміна

17 августа 2021
Ад саюзнага будаўніцтва да пытанняў эканомікі і грамадскай бяспекі - такім шырокім сёння быў пералік тэм, якія абмеркавалі з удзелам Прэзідэнта. Перш за ўсё ідзе работа над пакетам дакументаў па інтэграцыі з Расіяй. Ён практычна ўзгоднены, уключае ў сябе асноўныя напрамкі і 28 галіновых саюзных праграм. 

Што да эканомікі, тут пільная ўвага  прадпрыемствам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.  

Пра гэта гаварылі ў кантэксце абмеркавання праекта закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці". Прэзідэнт патрабуе падысці з розумам і максімальна падключыць у вырашэнне праблем мясцовую ўладу. Ёсць планы ўдасканаліць сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі - зрабіць яе лепшай і больш разумнай. Гэта дапаможа ў барацьбе са злачыннасцю. І тут рацыянальны падыход толькі вітаецца. 

Наталля Брэвус больш падрабязна (відэа).