У Фінляндыі ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяр тэракта ў Турку

20 августа 2017
Мужчына напаў з нажом на прахожых у пятніцу. Загінулі дзве жанчыны, раненні атрымалі восем чалавек, сярод іх грамадзяне трох дзяржаў. Падчас затрымання паліцыя раніла падазронага. Ім аказаўся 18-гадовы грамадзянін Марока, які прасіў прытулку ў Фінляндыі летась. Ён зараз знаходзіцца ў бальніцы. Таксама затрыманыя яшчэ пяць мараканцаў, адзін з іх знаходзіцца ў міжнародным вышуку.