Сцэнарый, які правярнулі ва Украіне, прасочваецца ўжо зараз у Беларусі

18 августа 2020
За сітуацыяй у Беларусі ўважліва сочаць і нашы суседзі - украінцы. Там усе добра памятаюць, чым абярнуліся два Майданы для эканомікі - адкатам назад на некалькі дзесяцігоддзяў, стратай мільёнаў рабочых рук і месцаў, новымі пазыкамі і праблемамі. Зрэшты, той жа сцэнарый, які правярнулі ва Украіне тады, добра прасочваецца ўжо зараз у нашай краіне. 

Міхаіл Хазін, эканаміст, публіцыст (Расія): "Усё гэта страшна ўражвае, калі людзі, беларусы, ідуць пад сцягамі, пад якія спальвалі Хатынь. Для мяне гэта рэч абсалютна недаступная. Такога быць не павінна".

Гэта не адзінае, што насцярожвае назіральнікаў за тым, што  адбываецца ў Беларусі. Засяродзімся на меркаванні тых, хто скажа: "Дык гэта ўжо было! Гэта ж адбывалася з намі! Двойчы. Спачатку ў 2004 годзе, а потым у 2014 у Кіеве на Майдане".

Украінскі журналіст Анатоль Шарый палітычнае бурленне ў Беларусі, якое пагражае загубіць эканоміку, разбірае па эпізодах. Вось аналіз сустрэчы дырэктара завод МЗКЦ з палітычнымі актывістамі. Нельга спыняць вытворчасць. Але актывісты  патрабуюць  іншае: "Якая эканоміка, даеш пералік галасоў!" Гэты сцэнарый знаёмы ўкраінцам да слёз. А часам да смеху. "Ну, вось… Зараз яшчэ беларусы наступяць на чужыя граблі". 

Анатоль Шарый, журналіст і палітык (Украіна): "Чаму важна вярнуцца на рабочыя месцы?  Канкурэнты не спяць. Што вырабляе гэтае прадпрыемства? Колавыя цягачы.  Гэтыя цягачы на 95 % ідуць у Расію. Калі хтосьці пасля Украіны паспрабуе мне расказаць, што калі адбудзецца нейкая пераінтэграцыя на Захад (а я бачу вялікую цікавасць Захаду да Беларусі) і гэтыя цягачы  будуць патрэбныя ў ЕС,  я проста рассмяюся яму ў твар. Таму,  на маю думку, беларусы апынуліся ў вельмі дзіўнай сітуацыі. І ўсё Беларусі, не толькі  на прыкладзе гэтага завода выразна відаць".

Той, хто гэта робіць, пляваць хацеў на эканоміку Беларусі і на краіны, якія сталі жыць  горш пасля каляровых рэвалюцый. 

Анатоль  Шарый, журналіст і палітык (Украіна): "Мяне павесяліла, што ўрад Польшчы выдзеліць грошы незалежным беларускім СМІ для таго, каб яны сталі больш незалежнымі. Каб ператварыць іх у залежныя?! Таму што сродак масавай інфармацыі, які  будзе атрымліваць грошы ад Польшчы, ні слова дрэннага пра Польшчу не напіша. Гэта ж відавочна".

І, дарэчы, адтуль жа і бяруцца людзі, якія пачынаюць “хварэць” каляровымі рэвалюцыямі. Так званыя свабодныя СМІ амаль адкрытым тэкстам дыктуюць, калі выйсці на плошчу "за ўсё добрае супраць усяго дрэннага". І  тое, што наперадзе доўгае сытае і шчаслівае жыццё. Толькі вось вопыт пострэвалюцыйных краін усё гэта абвяргае.

Руслан Бортнік, дырэктар украінскага Інстытута аналізу і менеджменту палітыкі: "Мы, украінцы, прайгралі, таму што, нават зрушыўшы ўладу, мы страцілі суверэнітэт. Сёння Украіна не незалежная краіна. Чаму? Галіны эканомікі і палітыкі ў нас кантралююць знешнія людзі".

Няма аповесці  больш сумнай, чым выкананне патрабаванняў майданаў, закліканых "палепшыць жыццё" і інтэгравацца ў Еўропу. У пачатку гэтага года ў прагнозе Сусветнага банка сцвярджалася, што Украіне трэба паўстагоддзя, каб дагнаць Польшчу. Яшчэ адзін дало Мінэканомікі Украіны. Згодна з ім, Украіне, каб дагнаць Беларусь, трэба 50 гадоў і 100 мільярдаў долараў. А, дарэчы, 700 мільярдаў долараў інвестыцый, якія абяцалі стваральнікі Майдана, так і не дайшлі. 

Алена Дзячэнка, палітычны эксперт (Украіна): "Вы не разумееце, што вельмі добра, што ў вас існуюць прадпрыемствы. У нас зараз  адбываецца дэіндустрыялізацыя якраз у выніку таго,  за што стаяў Майдан. У нас паміж сабой пасварыліся рэгіёны не  па адным пункце, а па некалькіх крытэрыях: і па рэлігійным, і па моўным. А пачыналася  ўсё з такога ж натхнёнага рамантычнага пратэсту, з кветкамі, з пераходам праваахоўнікаў нібы на бок мітынгоўцаў".

На практыцы рэвалюцыі ніколі не прыводзяць да паляпшэння становішча тых, хто іх  робіць. Праз 6 гадоў пасля ўкраінскай "рэвалюцыі годнасці" высновы напрошваюцца самі. Яны несуцяшальныя, мякка кажучы. Майдан быў спланаваны. Простых украінцаў  і тых, хто выйшаў на яго, і тых, хто не выйшаў, абрабавалі. Рабаванне працягваецца і зараз, хаця Захад робіць выгляд, што ўсё ў парадку. Так і жывуць.

Руслан Бортнік, дырэктар украінскага Інстытута аналізу і менеджменту палітыкі: "На Украіне жартуюць апошнімі днямі, што рабочыя заводаў "Бальшавік", "Южмаш", "Ленінская кузня", Львоўскага аўтазавода перадаюць шчырыя словы падтрымкі рабочым МТЗ і іншых прадпрыемстваў.  Каб было зразумела: такіх заводаў больш не існуе,  а тыя, хто працаваў на іх, з'ехалі або ў Расію, або ў Кітай, або займаюцца зборам клубніц у Польшчы".

З Беларусі гэта чуць не смешна. А таксама з Кыргызстана, Арменіі. Спіс можна працягваць. Акажацца гэта вяшчунствам  ці застанецца анекдотам, залежыць  толькі ад беларусаў.


Тэгі:

#Выборы 2020