У Еўрасаюзе часова адмовіліся ад эксплуатацыі "Боінга-737" мадэлі Max 8 і яго мадыфікацый

13 марта 2019

Забарону перагледзяць, калі эксперты высветляць прычыны падзення такога ж лайнера ў Эфіопіі. У нядзелю загінулі 157 чалавек. Раней прыпынілі эксплуатацыю самалётаў гэтай мадэлі   Нарвегія, Інданезія, Кітай і яшчэ шэраг краін. У Еўрасаюзе вырашылі закрыць паветраную прастору для лайнераў мадыфікацый Max 8 і Max 9, якія належаць да авіяпаркаў нееўрапейскіх авіякампаній.