У Еўрасаюзе абмяркуюць бязвізавы рэжым для Украіны

28 февраля 2017

Перамовы паміж Еўрапарламентам, Саветам Еўрасаюза і Еўракамісіяй могуць адбыцца сёння ў другой палове дня. Для атрымання бязвізавага рэжыму Украіне прыйшлося выканаць амаль паўтары сотні ўмоў. Калі менавіта адменяць візы, незразумела - тэрміны называюць розныя.

Размова ідзе наконт чэрвеня-ліпеня гэтага года, хаця чыноўнікі абяцалі, што пагадненне запрацуе яшчэ да пачатку лета. Пасля адкрыцця межаў з ЕС украінцы змогуць прыязджаць у Еўропу з турыстычнымі візітамі на тэрмін да 90 дзён, але не часцей чым раз за паўгода. Напярэдадні савет Еўрасаюза фармальна адобрыў увядзенне бязвізавага рэжыму для грамадзян Грузіі, і Украіна стане другой на чарзе.