У Еўропе ўпершыню за 60 гадоў змерзлі заліў Чорнага мора і Дунай

14 января 2017

Ад анамальна халоднага надвор'я ў Еўропе ўпершыню за 60 гадоў змерзлі заліў Чорнага мора і Дунай. Некалькі судоў апынуліся заблакіраванымі, некаторыя з іх цалкам пакрытыя лёдам. Метэаролагі прагназуюць, што калі маразы ўзмацняцца, рака можа цалкам змерзнуць.

Рыхтуюцца да наймацнейшага за паўстагоддзя шторму бельгійцы. 30 000 мяшкоў з пяском выкладваюць працаўнікі муніцыпальных службаў уздоўж узбярэжжа Паўночнага мора. У каралеўстве аб’явілі жоўты ўзровень небяспекі. Чакаецца вецер да 90 кіламетраў за гадзіну, а таксама моцны прыліў. Вышыня хваль можа дасягнуць шасці метраў.