Медыцынскія службы Мінска рыхтуюцца да прастуднага сезона

9 сентября 2013
Расказвае Антаніна Станкевіч.

Прышчэпка, зразумела, не стопрацэнтная панацэя, але, як паказваюць даследаванні і вопыт мінулых гадоў, - шанцы захварэць у тых, хто не пабаяўся ці не паленаваўся зрабіць адзін укол - значна памяншаюцца. А таму сёлета спецыялісты плануюць прышчапіць каля 40% працаздольных мінчан. Усе гарадскія прадпрыемствы і арганізацыі ўжо пачалі падрыхтоўку да вакцынацыі: набываюць неабходныя лекі і праводзяць інфармацыйную кампанію.


Бясплатна прышчапіцца можна людзям, старэйшым за 60 гадоў, і дзецям. У групе рызыкі таксама людзі з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм. Ну і, зразумела ж, напярэдадні восені спецыялісты раяць не адмаўляцца ад садавіны і гародніны ў вялікай колькасці.

Дарэчы, назапасіцца прыроднымі вітамінамі можна на сезонных кірмашах, якія па выхадных будуць праводзіцца ў кожным раёне сталіцы. Як і летась, цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю будуць ніжэйшыя, чым магазінныя на 10-20%. Сваю прадукцыю прапануюць прадпрыемствы з усей краіны. Набыць магчыма будзе не толькі садавіну і гародніну, але мясныя вырабы, а таксама рыбу.


Акрамя таго, на сталічных рынках ужо сёння выдзелілі каля 7000 месцаў для фізічных асоб. Людзі без праблем змогуць арандаваць такое месца за невялікую аплату і прадаць лішкі са сваіх уласных гародаў.