У Еўропе растуць скаргі на няякасную нафту з Расіі

25 апреля 2019
Ужо дзве краіны адмовіліся прымаць чорнае золата па трубаправодзе "Дружба" - гэта Польшча і Германія. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на расійскага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Казака, якасная нафта з Расіі паступіць на мяжу з Беларуссю ўжо ў панядзелак - 29 красавіка. Паводле папярэдніх ацэнак, шкода ўжо перавышае сотні мільёнаў долараў.