У Еўропе працягваюць здымаць карантынныя абмежаванні

26 мая 2020
У Грэцыі зараз можна ўбачыць наведвальнікаў у кафэ - у краіне пачалі працаваць установы, якія выконваюць паўтараметровую дыстанцыю паміж столікамі. У Ісландыі адкрыліся начныя клубы. Нядаўна там дазволілі аднавіць дзейнасць басейнам і трэнажорным залам. Абмежаванні са спорту знялі і ў Італіі як частку другой фазы адмены лакдаўну. А ў Германіі актыўна ідзе падрыхтоўка да турсезона. Уводзяцца меры кантролю над патокам людзей, адкрываюцца курорты. Пакуль толькі для грамадзян краіны. Для замежных турыстаў у большасці краін Еўропы межы адкрыюцца 15 чэрвеня.