У Еўропе будзе перагляд правіл пагранічнага кантролю

25 сентября 2019

У Еўрапарламенце адобрылі рашэнне пачаць перамовы з міністрамі краін ЕС аб пераглядзе тэрмінаў і ўмоў для пашпартнага кантролю ў межах шэнгенскай зоны. Так, еўрадэпутаты хочуць скараціць перыяд пагранічнага кантролю з 6 да 2 месяцаў і абмежаваць любое прадаўжэнне максімальным тэрмінам не больш як на год. Аўстрыя, Германія, Данія, Швецыя і Нарвегія ўжо праводзяць унутраныя памежныя праверкі з-за міграцыйнага крызісу. У Францыі з гэтага часу правяраюць на мяжы з-за пастаяннай тэрарыстычнай пагрозы.