У Ерэване ў аддзяленні паліцыі чацвёртыя суткі ўтрымліваюць заложнікаў

20 июля 2016

Сёння ўначы адбыліся новыя сутыкненні. Узброеныя людзі спрабавалі патрапіць на тэрыторыю ўчастку. Параненыя чатыры афіцэры. Нагадаем, у нядзелю група ўзброеных асоб захапіла будынак паліцыі і некалькіх заложнікаў. Яны запатрабавалі вызваліць каардынатара армянскай апазіцыйнай грамадзянскай ініцыятывы, якога арыштавалі па абвінавачанні ў незаконным набыцці і захоўванні зброі. Пры захопе будынка адзін паліцэйскі загінуў, яшчэ 11 чалавек параненыя.