У Егіпце пасля 14 гадоў рэстаўрацыі адкрылася піраміда Джосера

6 марта 2020
У Егіпце пасля 14  гадоў рэстаўрацыі для турыстаў адкрылі знакамітую піраміду Джосера. Гэта найстарэйшае пахаванне фараонаў у свеце, якое знаходзіцца недалёка ад Каіра. Яго рэстаўрацыю пачалі ў 2006 годзе, але работы спыніліся праз 5  гадоў, калі ў краіне ўспыхнула рэвалюцыя. Вярнуцца да рэстаўрацыі ўдалося толькі 7 гадоў таму. Працэс аднаўлення ўключаў падрыхтоўку і ачыстку ўсіх унутраных калідораў піраміды, пры гэтым на ўсходнім боку аб'екта ўсё яшчэ вядуцца работы, неўзабаве там усталююць сучасную сістэму асвятлення. Улады патрацілі на праект 6,5 мільёна долараў.