На пасаду прэзідэнта Літвы афіцыйна ўступіў Гітанас Наўседа

12 июля 2019

Інаўгурацыя адбылася!  На пасаду прэзідэнта Літвы афіцыйна ўступіў Гітанас Наўседа. Ён прынёс прысягу на канстытуцыі і заявіў, што будзе ацэньваць урад на падставе таго, як яму будзе ўдавацца паменшыць сацыяльнае адчужэнне. Наўседа дадаў, што недахоп пачуцця справядлівасці і эканамічных стымулаў  з'яўляецца прычынай таго, што жыхары Літвы пакідаюць сваю краіну. Нагадаем, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў Гітанас Наўседа набраў 66% галасоў выбаршчыкаў.