На пасаду прэзідэнта Казахстана афіцыйна ўступіў Касым-Жамарт Такаеў

12 июня 2019

Урачыстая цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы незалежнасці ў Нур-Султане. Новаабраны прэзідэнт па традыцыі прынёс прысягу казахскаму народу, паклаўшы правую руку на асноўны закон дзяржавы.

Пасля кіраўнік Цэнтрвыбаркама краіны ўручыў Такаеву пасведчанне і сімвалы дзяржаўнай улады. Новаабраны прэзідэнт звярнуўся да грамадзян сваёй краіны з прамовай, у якой паабяцаў гарантаваць адзінства грамадства і абараняць нацыянальныя інтарэсы. Такаеў таксама заявіў, што будзе працаваць над рэалізацыяй стратэгіі папярэдняга прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Ён, дарэчы, таксама прысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі.