У Гродне свята працы адзначылі парадам прафесій

1 мая 2018

Больш як паўтары тысячы ўдзельнікаў прайшлі па гістарычных вуліцах горада ў рабочым адзенні: супрацоўнікі прадпрыемстваў, медыкі, настаўнікі, будаўнікі. Адметнасцю свята стала будаўніцтва стылізаванага дома з паўметровых кубоў. Паводле задумы, макет будынка сімвалізуе роднае месца і любімую працу. Адзначылі каштоўнымі падарункамі працоўныя дынастыі, агульны стаж працы якіх больш за сто гадоў.

Для маленькіх гасцей на цэнтральнай плошчы горада арганізавалі інтэрактыўную выставу "Горад прафесій", дзе яны маглі прымерыць адзенне энергетыка або інкасатара, а таксама зазірнуць у службовыя аўтамабілі. У гэтыя хвіліны ў гарадскім парку праходзяць народныя гулянні.