У Давосе адкрываецца 50-ты Сусветны эканамічны форум

21 января 2020
Адной з тэм стане змена клімату. Сустрэча ў Швейцарыі, мабыць, самая вядомая і прэстыжная перагаворная пляцоўка для сусветных лідараў, бізнесменаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Другі год запар сюды запрашаюць юную экаактывістку са Швецыі Грэту Тунберг. Юбілейны, 50-ты форум у Давосе завершыць сваю працу ў чацвер.