Мая малітва Янкі Купалы зараз і на славацкай мове

19 ноября 2013

У аднаго са знакавых твораў Янкі Купалы - вершы Мая малітва - з'явіўся новы пераклад. Да гэтага дня было вядома толькі пра шэсць замежных моў, на якіх можна было прачытаць класічныя радкі. А напярэдадні ў літаратурным музеі імя Янкі Купалы прэзентавалі Маю малітву на славацкай мове. Падзею прысвяцілі праекту Беларусь-Славакія - дыялог культур.


Дарэчы, у Купалы ёсць два варыянты верша Мая малітва. Іх абодва ў адну песню аб'яднаў Уладзімір Мулявін і ансамбль Песняры.