У Даніі па падазрэнні ў падрыхтоўцы серыі школьных тэрактаў затрымалі падлетка

9 марта 2016

Паліцыя канфіскавала ў 16-гадовай дзяўчыны інгрэдыенты для вырабу дзвюх бомб. Паводле версіі следства, адну з іх яна збіралася ўзарваць у сваёй навучальнай установе, іншую ў яўрэйскай школе. Згодна з інфармацыяй мясцовай прэсы, па падазрэнні ў саўдзеле таксама арыштаваны сябар дзяўчыны, які да гэтага ваяваў у Сірыі. Абодва фігуранты справы не прызнаюць сябе вінаватымі.