Ва Узброеных Сілах працягваецца комплексная праверка боегатоўнасці

21 марта 2018

Падраздзяленні ВПС і войскаў СПА ўжо заступілі на баявое дзяжурства і ажыццявілі маршы ў прызначаныя раёны. Сваю працу пачалі і радыётэхнічныя войскі. У найбліжэйшы час выконваць задачы пачне і авіяцыя. Працягваецца прызыў ваеннаабавязаных з рэзерву. Асаблівасць цяперашняй праверкі - што да збораў прыцягваюць і каля 50 ваеннаабавязаных жанчын. Гэта, галоўным чынам, спецыялісты ў галіне медыцыны. Усяго прызавуць з рэзерву каля дзвюх тысяч чалавек.

Сяргей Карповіч, ваеннаабавязаны: "На працы паставіліся з разуменнем. Выплачваецца сярэдні заробак. Фінансавых страт не панясеш. Жонка таксама з разуменнем паставілася. Сказала, ідзі, аддавай доўг. Дзеля дзяцей насамрэч. Дзеля сыноў".

З асабістым складам, закліканым з запасу, ужо пачаліся заняткі па боепадрыхтоўцы. Праводзяцца мерапрыемствы па баявым зладжванні